«Беларускамоўная камунікатыўная прастора ва ўстанове дашкольнай адукацыі: формы і метады стварэння»: стажыроўка для педагагічных работнікаў

2022-11-29

Стажыроўка кіруючых работнікаў і спецыялістаў на тэму «Беларускамоўная камунікатыўная прастора ва ўстанове дашкольнай адукацыі: формы і метады стварэння» адбылася з 23 па 25 лістапада ў Інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДПУ імя М. Танка.

Мэтай стажыроўкі стала развіццё прафесійнай кампетэнтнасці педагагічных работнікаў па праблеме стварэння беларускамоўнай адукацыйнай прасторы ва ўстанове дашкольнай адукацыі як умовы далучэння выхаванцаў да роднай мовы і культуры.

У рамках стажыроўкі былі разгледжаны наступныя пытанні:
1. Маўленчае развіццё дзяцей дашкольнага ўзросту ва ўмовах двухмоўя.
2. Сутнасць беларускамоўнай адукацыйнай прасторы як умовы далучэння выхаванцаў да роднай мовы і культуры.
3. Асаблівасці мадэлявання беларускамоўнай камунікатыўнай прасторы ў працэсе спецыяльна арганізаванай і нерэгламентаванай дзейнасці выхаванцаў (беларускамоўны дзень).
4. Формы і метады ўзаемадзеяння з сям’ёй па далучэнню дзяцей да роднай мовы і культуры. Удзельнікамі стажыроўкі сталі кіраўнікі і педагагічныя работнікі ўстаноў дашкольнай адукацыі Гродзенскай, Магілеўскай, Мінскай абласцей, а таксама г. Мінска.


Правяла стажыроўку Кахноўская Алена Вячаславаўна, дацэнт кафедры менеджменту і адукацыйных тэхналогій, кандыдат педагагічных навук, дацэнт.

Навіны падрыхтавала Кахноўская А.В.