Арганізацыя беларускамоўнага дня ва ўстанове дашкольнай адукацыі шляхам далучэння дашкольнікаў да культурнай спадчыны беларусаў: адбыўся навучальны курс
11 красавіка 2018 года для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі Першамайскага раёна г. Мінска быў праведзены навучальны курс па тэме «Арганізацыя беларускамоўнага дня ва ўстанове дашкольнай адукацыі шляхам далучэння дашкольнікаў да культурнай спадчыны беларусаў». Заняткі праходзілі на базе Дзяржаўнай установы адукацыі «Вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-пачатковая школа №31 г Мінска». Навучальны курс правяла А.В. Кахноўская, старшы выкладчык кафедры менеджменту і адукацыйных тэхналогій ІПКіП БДПУ.
Мэтай сустрэчы стала актуалізацыя і паглыбленне ведаў педагогаў пра асаблівасці арганізацыі беларускамоўнага дня ва ўстанове дашкольнай адукацыі, а таксама формы і метады далучэння дашкольнікаў да этнакультурнай спадчыны ў працэсе спецыяльна арганізаванай і нерэгламентаванай дзейнасці.
Навіны падрыхтавала Кахноўская А.В.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка




