Адбыўся вэбінар «Мадэляванне прасторы этнакультурнага выхавання ва ўстанове адукацыі»

2020-03-22

Вэбінар на тэму «Мадэляванне прасторы этнакультурнага выхавання ва ўстанове адукацыі» адбыўся 19.03.2020 у Інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДПУ імя Максіма Танка. Правяла вэбінар Кахноўская Алена Вячаславаўна, дацэнт кафедры менеджменту і адукацыйных тэхналогій, кандыдат педагагічных навук.

У рамках вэбінара былі разгледжаны наступныя пытанні:

  • этнапедагагізацыя адукацыі;
  • этнапедагагічная кампетэнтнасць педагога;
  • этнічная культура і яе базавыя складальнікі;
  • мадэль прасторы этнакультурнага выхавання (на прыкладзе ўстановы дашкольнай адукацыі);
  • арганізацыйна-педагагічныя ўмовы фарміравання прасторы этнакультурнага выхавання.

Удзельнікамі вэбінара сталі педагагічныя работнікі ўстаноў дашкольнай адукацыі Брэсцкай, Гродзенскай, Гомельскай, Мінскай абласцей.

Навіны падрыхтавала Кахноўская А.В.