Вэбінар: «Мадэляванне прасторы этнакультурнага выхавання ва ўстанове адукацыі»
Вэбінар на тэму «Мадэляванне прасторы этнакультурнага выхавання ва ўстанове адукацыі» адбудзецца 19.03.2020 з 10.00 да 11.00.
Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел (дыстанцыйна, бясплатна) у рабоце вэбінара, які пройдзе ў Інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДПУ імя Максіма Танка.
Праграма вэбінара:
10.00-10.05 – рэгістрацыя ўдзельнікаў вэбінара.
10.05-10.50 – А.В. Кахноўская «Мадэляванне прасторы этнакультурнага выхавання ва ўстанове адукацыі»:
- этнапедагагізацыя адукацыі;
- этнапедагагічная кампетэнтнасць педагога;
- этнічная культура і яе базавыя складальнікі;
- мадэль прасторы этнакультурнага выхавання (на прыкладзе ўстановы дашкольнай адукацыі);
- арганізацыйна-педагагічныя ўмовы фарміравання прасторы этнакультурнага выхавання.
10.50-11.00 – адказы на пытанні ўдзельнікаў вэбінара.
Для ўдзелу неабходна ўвасці ў віртуальны пакой вэбінара, увядзенне пароля і логіна не патрабуецца. Дастаткова гасцявога ўваходу – указаць імя, далей – па спасылцы: https://bbb.bspu.by/b/ale-2jr-rcf
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка




