Удзел ІПКіП БДПУ ў Фестывалі вучэбнай кнігі
26-27 снежня 2016 года Нацыянальным інстытутам адукацыі быў праведзены Фестываль вучэбнай кнігі.
У Фестывалі прыняла ўдзел дацэнт кафедры прыватных методык ІПКіП БДПУ, кандыдат педагагічных навук Зелянко Вольга Уладзіміраўна – аўтар шматлікіх вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў па беларускай мове для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Падчас работы выставы вучэбнай кнігі Вольга Уладзіміраўна пазнаёміла ўдзельнікаў фестывалю з навінкамі вучэбна-метадычнай літаратуры па беларускай мове, асаблівасцямі сучасных вучэбных дапаможнікаў.
Разам з доктарам педагагічных навук, загадчыкам лабараторыі гуманітарнай адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі Валочка Ганнай Міхайлаўнай Зелянко Вольга Уладзіміраўна правяла майстар-клас «Выкарыстанне вучэбна-метадычных комплексаў па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» ў адукацыйным працэсе», на якім настаўнікам беларускай мовы і літаратуры быў прэзентаваны вучэбна-метадычны дапаможнік «Беларуская арфаграфія: інтэрактыўны практыкум», створаны выкладчыкамі ІПКіП БДПУ Быстраковай Наталляй Вячаславаўнай, Зелянко Вольгай Уладзіміраўнай, Турчанка Ірынай Аляксееўнай.
Падрабязную інфармацыю глядзіце па спасылках:
http://adu.by/ru/1025-festival-uchebnoj-knigi.html
https://photos.google.com/share/AF1QipNBqlE8hcV5UQM0a2WvPmCV4DiJEq95bbidpfUohXBX03ekQ-xgiL_cJwTlAjEu1A?key=UHB2SFBtUUVkeGVtU3pWTERSNUx2WHRYbDBqVVJn
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка




