"Развіцце даследчых уменняў малодшых школьнікаў": падводзім вынікі
З 26.04 па 29.04.2017 на базе ДУА "Сярэдняя школа №4 г. Салігорска" адбылося павышэнне кваліфікацыі настаўнікаў пачатковых класаў па адукацыйнай праграме "Развіцце даследчых уменняў малодшых школьнікаў".
У адукацыйнай праграме былі разгледжаны такія пытанні, як "Патэнцыял выхаваўчай работы ў развіцці даследчых навыкаў малодшых школьнікаў" (Алена Антонаўна Зямцова, старэйшы выкладчык кафедры прыватных методык), "Рэалізацыя даследчай дзейнасці ў адукацыйным працэсе пачатковай школы як сродак развіцця даследчых уменняў малодшых школьнікаў (Алена Вячаславаўна Кахноўская, старэйшы выкладчык кафедры прыватных методык, Таццяна Аляксандраўна Шакун, выкладчык кафедры прыватных методык, магістр педагагічных навук), "Магчымасці выкарыстання інтсрументаў Smart Notebook у развіцці даследчых уменняў малодшых школьнікаў" (Наталля Вячаславаўна Быстракова, старэйшы выкладчык кафедры прыватных методык), "Арганізацыя праектна-даследчай дзейнасці на уроках выяўленчага мастацтва і працоўнага навучання" (Міхаіл Вікенцьевіч Кудзейка, дацэнт кафедры прыватных методык, кандыдат педагагічных навук) і інш.
На этапе рэфлексіі настаўнікі адзначылі высокую эфектыўнасць навучальнага працэсу. Па іх меркаваннях, яна была дасягнута за кошт выкарыстання актыўных і інтэрактыўных метадаў навучання, актуальнага і даступнага зместу заняткаў, прафесійнага майстэрства і дабразычлівасці выкладчыкаў.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка




