Новае выданне для настаўнікаў беларускай мовы
У выдавецтве «Аверсэв» выйшаў зборнік «Беларуская мова. Пераказы з дадатковымі заданнямі. 8–9 класы», адным з аўтараў якога з’яўляецца Зелянко Вольга Уладзіміраўна, дацэнт кафедры прыватных методык ІПКіП БДПУ (іншыя аўтары: Валочка Г.М., Воюш І.Д., Булаўкіна І.У., Фацеева С.І., Якуба С.М.).
Зборнік рэкамендаваны Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
Дапаможнік падрыхтаваны ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай для 8-9 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання. У ім змяшчаюцца тэксты для кантрольных пераказаў і варыянты дадатковых заданняў, а таксама падрабязны каментарый па арганізацыі работы з прапанаваным матэрыялам і ацэньванні камунікатыўных уменняў і навыкаў вучняў.
Спасылка:
http://www.aversev.by/rus/katalog/srednyaya-shkola/22938

Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка




