7 октябрь 2015
30 верасня 2015 года праведзены адкрытыя вучэбныя заняткі дацэнтам кафедры прыватных методык Зелянко Вольгай Уладзіміраўнай
30 верасня 2015 года дацэнтам кафедры прыватных методык Зелянко Вольгай Уладзіміраўнай былі праведзены адкрытыя вучэбныя заняткі з выкарыстаннем тэхналогii праблемнага навучання па тэме «Валоданне беларускай мовай як абавязак кіраўнікоў сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь» для слухачоў спецыяльнасці перападрыхтоўкі «Менеджмент устаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі».
Слухачы пазнаёміліся з асноўнымі палажэннямі Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб мовах у Рэспублiцы Беларусь», сістэматызавалі і паглыбілі веды пра змены, якія адбыліся ў беларускім правапісе ў сувязі з уступленнем у дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (2008).
