18 ноябрь 2026
Рэспубліканскі метадычны семінар «Актуальныя пытанні навучання беларускай мове ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі»
17 лістапада 2026 года Зелянко Вольга Уладзіміраўна, прафесар кафедры менеджменту і адукацыйных тэхналогій Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДПУ, доктар педагагічных навук, дацэнт, суаўтар падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў па вучэбным прадмеце «Беларуская мова», прыняла ўдзел у рэспубліканскім метадычным семінары «Актуальныя пытанні навучання беларускай мове ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі», які адбыўся ў Акадэміі нацыянальнай адукацыі.
Выступленне Вольгі Уладзіміраўны было прысвечана метадычнаму аналізу сучаснага ўрока беларускай мовы як сродку ўдасканалення прафесійных кампетэнцый настаўніка. Удзельнікі семінара – метадысты рэгіянальных інстытутаў развіцця адукацыі, кіраўнікі абласных і раённых вучэбна- метадычных аб’яднанняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры – пры метадычным суправаджэнні Вольгі Уладзіміраўны прааналізавалі ўрок аднаго з фіналістаў рэспубліканскага конкурсу «Настаўнік года – 2026».
У фокусе метадычнага аналізу былі адбор дыдактычнага матэрыялу, эфектыўнасць рэалізацыі прынцыпу тэкстацэнтрызму, мэтазгоднасць парнай і групавой работы вучняў у кантэксце рашэння пастаўленых вучэбных задач, кантрольна-ацэначная дзейнасць настаўніка.


