16 февраль 2022
Е. С. Шилова в научно-методическом журнале «Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа» (2021. – № 12) опубликовала статью совместно с магистром Н.В. Мурашко
В научно-методическом журнале «Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа» в рубрике «Навыковы ракурс пачатковай адукацыі» (2021. – № 12. – С. 3–7) опубликована статья доцента кафедры менеджмента и образовательных технологий факультета управления и профессионального развития педагогов ИПКиП БГПУ, кандидата педагогических наук, доцента Елены Савельевны Шиловой совместно с магистром, учителем начальных классов ГУО «Средняя школа № 196 г. Минска» Натальей Владимировной Мурашко на тему «Спецыфіка фарміравання камунікатыўных уменняў у навучэнцаў 1–ІV класаў». Статья, опубликованная в научном журнале РБ (входит в перечень ВАК).
Фарміраванне камунікатыўных уменняў у навучэнцаў 1–4 класаў, як аднаго з галоўных кампанентаў маўленча-камунікатыўнай кампетэнцыі, з’яўляецца актуальнай праблемай у сучаснай педагагічнай практыцы.
Разгледзяўшы тэартычныя аспекты фармiравання камунiкатыўных уменняў малодшых школьнiкаў, мы прыйшлi да наступных высноў:
- камунікатыўныя ўменнi малодшых школьнікаў – гэта складаныя і ўсвядомленыя камунікатыўныя дзеянні, заснаваныя на тэарэтычных ведах і практычнай падрыхтаванасці дзяцей да зносін;
- камунікатыўныя ўменнi ўключаюць у сябе веды, элементарныя ўменні, навыкі, неабходныя ў працэсе зносін для выбару і ажыццяўлення дзеянняў, якія ўжываюцца ў канкрэтнай камунікатыўнай сітуацыі;
- малодшы школьны ўзрост з’яўляецца аптымальным перыядам для фарміравання камунікатыўных уменняў, таму што гэта перыяд найважнейшых новаўтварэнняў, якія ўзнікаюць ва ўсіх сферах развіцця ад інтэлекту да сацыяльных адносін;
- малодшы школьны ўзрост гэта перыяд актыўнага навучання сацыяльным паводзінам, мастацтву зносін паміж дзецьмі, засваення камунікатыўных і маўленчых уменняў;
- у фарміраваннi камунікатыўных уменняў малодшых школьнікаў, вылучаюцца некалькi этапаў зносін ад эмацыйна-практычных да пазасітуацыйна-асабовых. Пазасітуацыйна-асобовыя зносіны – вышэйшая форма камунікатыўнай дзейнасці;
- паспяховасць і эфектыўнасць фарміравання камунікатыўных уменняў малодшых школьнікаў залежаць ад уліку ўзроставых асаблівасцяў, ад выкарыстання характэрных для дадзенага перыяду відаў дзейнасці, ад накіраванасці працы настаўніка на фарміраванне ўсіх камунікатыўных уменняў i ад атмасферы, у якой непасрэдна адбываецца працэс фарміравання.

Новость подготовила Шилова Е.С.